Ленінградскіруск.: Ленинградский
Ленінградскі на карце Расіі
|
Ленінградскі[3] (руск.: Ленингра́дский) — пасёлак (былы пасёлак гарадскога тыпу) у Іульцінскім раёне Чукоцкай аўтаномнай акругі Расіі. Да 2008 года ўваходзіў у склад Шмітаўскага раёна. Пасёлак размешчаны паблізу ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна, на правым беразе ракі Рывеем. За 122 км ад райцэнтра, да бліжэйшага пасёлка Палярны (закінуты) — 30 км. У цяперашні час пастаяннага насельніцтва ў пасёлку няма. На ўскраіне пасёлка вахтавым метадам працуюць невялікія золатаздабывальныя арцелі.
Зноскі