Лейбарысцкая партыя Новай Зеландыі (англ.: Labour Party of New Zealand) — левая палітычная партыя ў Новай Зеландыі. З’яўляецца адной з двух найбуйнейшых партый Новай Зеландыі, нараўне з Нацыянальнай партыяй Новай Зеландыі.
Была заснавана ў 1916 годам шляхам аб’яднання Сацыял-дэмакратычнай партыі, новазеландскіх прафсаюзаў і розных дробных левых арганізацый. Першы ўрад лейбарыстаў быў сфарміраваны ўжо ў 1935 годзе.
З 2017 года лідарам Лейбарысцкай партыі з’яўляецца Джасінда Ардэрн, пад кіраўніцтвам якой быў сфарміраваны кааліцыйны ўрад Новай Зеландыі.
Спасылкі