Прагрэсіўны альянс — інтэрнацыянал палітычных партый левага і левацэнтрысцкага кшталту, ідэалагічна блізкіх да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі і Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў.
Альянс быў створаны 22 мая 2013 года ў Лейпцыгу, на святкаванні 150-годдзя заснавання СДПГ.[1]
У альянс ўваходзяць беларускія левыя палітычныя партыі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» і Беларуская партыя жанчын «Надзея»[2].