«Леанід у Фермапілах» (фр.: Léonidas aux Thermopyles) — карціна французскага мастака Жака Луі Давіда.
Карціна была набыта ў 1819 годзе і ў наш час знаходзіцца 75-й зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 3690.
Цэнтральным персанажам карціны з’яўляецца цар Леанід I падчас Фермапільскай бітвы ў верасні 480 да н.э. падчас грэка-персідскай вайны 480—479 гг. да н.э.. Гэта бітва адбылася ў вузкай цясніне Фермапілы, дзе гераічна загінуў атрад з 300 спартанскіх гаплітаў, заступаючы шлях персідскаму войску цара Ксеркса I.
Гл. таксама
Спасылкі