Ле Зуан (в’етн.: Lê Duẩn; 7 красавіка 1907 — 10 ліпеня 1986) — в’етнамскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1907 годзе ў сям’і вядомага в’етнамскага двараніна. Стаў адным з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Індакітая.
Пасля смерці Ха Шы Міна стаў генеральным сакратаром Камуністычнай партыі В’етнама. Пад яго кіраўніцтвам в’етнамскай арміі ўдалося выйсці пераможцам у В’етнамскай вайне.
Падтрымліваў цесныя адносіны з СССР, падтрымліваючы яго антырэвізіянісцкую палітыку. Па гэтай прычыне ў 1970-я ўрад Ле Зуана ўступіў у канфлікт з КНР і Кампучыяй (цяпер Камбоджа), што прывяло да дзвюх войнаў — в’етнама-кампучыйскай (1975—1989) і в’етнама-кітайскай (1979—1990). Абедзве скончыліся для В’етнама поспехам.
Памёр 10 ліпеня 1986 г. у Ханоі.
Зноскі
- ↑ а б Le Duan // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б Le Duan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|