Лаура Чынчылья Міранда (ісп.: Laura Chinchilla Miranda; нар. 28 мая1958) — прэзідэнт Коста-Рыкі (2010—2014), першая ў гісторыі Коста-Рыкі жанчына-прэзідэнт, і пятая ў Лацінскай Амерыцы.
Прэзідэнцтва
Лаура Чынчылья перамагла на выбарах прэзідэнта, якія адбыліся 7 лютага 2010 года. Чынчылья стала кандыдатам ад кіруючай Нацыянальнай Ліберальнай партыі Коста-Рыкі. Пры папярэдняй адміністрацыі Оскара Арыяса Санчэса Чынчылья займала пасады аднаго з двух віцэ-прэзідэнтаў, а таксама была міністрам юстыцыі. Адной з першых ініцыятыў Чынчыльі на пасадзе прэзідэнта была прапанова аб увядзенні для жанчын трох выходных дзён на тыдзень, замест двух. Чынчылья афіцыйна ўступіла ў пасаду 8 мая.