Ларыса Рыгораўна Кажарская (7 красавіка 1938, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыўшы ў 1954 г. сярэднюю школу з залатым медалём, вучылася ў Ленінградскім педыятрычным медыцынскім інстытуце, пасля заканчэння якога ў 1960 г. была накіравана на працу раённым педыятрам Радуньскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1962 г. працавала выкладчыкам Гродзенскага медыцынскага вучылішча, з 1963 г. — участковым педыятрам у Гродне. У 1963 г. паступіла ў аспірантуру на кафедру педыятрыі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Скончыўшы яе ў 1966 г., абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Змест электралітаў у плазме крыві і эрытрацытаў і яго ўплыў на змяненне ЭКГ пры розных формах нефрытаў у дзяцей».
З 1966 г. працуе ў БелДІУУ на 1-ай кафедры педыятрыі асістэнтам, затым дацэнтам, прафесарам і з 1980 па 1999 гг. — загадчыкам кафедры.
З 1 верасня 2006 года — прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі БелМАПА. У 1976 г. абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Электрафізіялагічныя даследаванні сэрца пры захворванні нырак у дзяцей», у 1979 г. зацверджана ў званні прафесара.
Навуковая дзейнасць
Навуковая дзейнасць па праблемах дзіцячай кардыярэўматалогіі, вегетатыўнай дысфункцыі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі сістэмных захворванняў злучальнай тканкі, сардэчнай недастатковасці ў дзяцей рознага ўзросту. Аўтар каля 300 навуковых публікацый. Пад яе кіраўніцтвам падрыхтавана 7 кандыдатаў і 2 доктара навук.
Працы
- Справочник участкового педиатра (1991, у сааўт.)
- Справочник семейного врача (1997, у сааўт.)
- Кожарская, Л. Г. Сердечно-сосудистая система у новорожденных : учеб.-метод. пособие. ― Минск, 2006.
Літаратура
Спасылкі