У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ярмоліна.
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна |
Дата нараджэння |
23 лістапада 1900(1900-11-23) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
20 лютага 1984(1984-02-20) (83 гады) |
Грамадзянства |
|
Прафесія |
актрыса |
Тэатр |
|
Узнагароды |
|
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна (23 лістапада 1900, г. Мазыр, цяпер Гомельская вобласць — 20 лютага 1984) — беларуская актрыса, тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).
Біяграфія
Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1920 годзе. У 1924—1944 актрыса БДТ-1. З 1944 года дырэктар Рэспубліканскага дома народнай творчасці, у 1952—1957 гадах Дзяржаўнай харавой капэлы Беларусі.
Творчасць
Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З. Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча), Любоў («Апошнія» М. Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).
Зноскі
Літаратура