Ла-Рашэль з’яўляецца сталіцай дэпартаментаПрыморская Шаранта і важным гандлёвым цэнтрам на атлантычным узбярэжжы Францыі. Адлегласць да Парыжа складае прыкладна 480 км. У Ла-Рашэлі пражываюць 77 тысяч жыхароў.
Гісторыя
Ла-Рашэль была заснавана ў X стагоддзі. У XII і XIII стагоддзі была важным горадам у сетцы ордэна тампліераў, якія пабудавалі ў ёй вялікі порт. Па сённяшні дзень у Ла-Рашэлі існуе rue des Templiers, вуліца тампліераў. Да XV стагоддзя горад заставаўся самым буйным портам Францыі на атлантычным узбярэжжы. Гандаль вёўся першым чынам віном і соллю. У эпоху Адраджэння Ла-Рашэль адкрыта прыняла ідэі Рэфармацыі і з 1568 года стала цэнтрам гугенотаў, што падарыла гораду недоўгачасовы перыяд росквіту і міру. У 1622 годзе герцаг дэ Гіз знішчыў флот Ла-Рашэлі, які знаходзіўся пад камандаваннем Жана Гітана.
Падчас Другой сусветнай вайнынемцы пабудавалі каля Ла-Рашэлі бункер для падводных лодак, захаваны да сённяшніх дзён. З-за моцнага супраціву захопнікаў, Ла-Рашэль стала апошнім вызваленым горадам Францыі. Нямецкі камендант здаўся толькі апоўначы 8 мая1945 года.
Адольф Вільям Бугро (1825—1905) — французскі жывапісец эпохі ампіру, майстар акадэмічнага жывапісу, найбуйнейшы прадстаўнік салоннага акадэмічнага жывапісу, аўтар карцін на гістарычныя, міфалагічныя, біблейскія і алегарычныя сюжэты, выконваў сцянныя роспісы і партрэты;
Жан Дзювіньё (1921—2007) — сацыёлаг, антраполаг, драматург і журналіст;