Пачынаў займацца футболам у родным Верхнядзвінску, дзе трэнерам быў яго бацька, Ігар Чарнавок. Пазней далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды.
У пачатку 2021 года акадэмія «Дынама» перайшла да брэсцкага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У пачтаку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск»[3]. У сталічным клубе таксама часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2023 года праходзіў прагляд ва ўладзікаўказскай «Аланіі»[4], пазней вярнуўся ў Мінск. У сезоне 2023 стаў пераважна выхадзіць у стартавым складзе каманды.
У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 года[5].