Уніяцкія (грэка-каталіцкія) мітрапаліты (Вярхоўныя архіепіскапы) Кіеўскія, Галіцкія і ўсяе Русі — прадстаяцелі Уніяцкай (грэка-каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў 1596—1839 гадах. Пасля свайго абрання зацвярджаліся Папам Рымскім.
Кафедра ўніяцкага Кіеўскага мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы.
24 лютага 1807 года Папа Рымскі Пій VII падпісаў булу «In universalis Ecclesiae regimine», паводле якой абвяшчалася ўніяцкая Галіцкая мітраполія і зацвярджалася кандыдатура на пасаду мітрапаліта, як правапераемніка Кіеўскай уніяцкай мітраполіі.
Мітрапаліты
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура