Кіеўская архіепархія (уніяцкая) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (архіепархія) ўніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў час існавання Рэчы Паспалітай, галоўная (мітрапаліцкая) архіепархія Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі ўніяцкай мітраполіі.
З канца 16 стагоддзя ахоплівала Кіеўскае, Навагрудскае, Менскае, Віленскае, Троцкае ваяводствы і Жамойць.
Гісторыя
Створана ў выніку перавода Кіеўскай мітрапаліцкай праваслаўнай архіепархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай 1795 архіепархія была скасавана, а яе цэрквы і манастыры падначалены полацкаму архібіскупу.
Біскупы
Літаратура