Створка крыжа–энкалпіёна. Маці Божая Купяціцкая
Купяціцкі крыж-энкалпіён , або Купяціцкі абраз Маці Божай — бронзавы крыж -энкалпіён з в. Купяцічы каля Пінска . Крыж шанаваўся як цудатворны абраз Маці Божай [ 1] . Для яго была зроблена дарагая сярэбраная аправа. Абраз захоўваўся ў спецыяна пабудаванай царкве. У 1636 г. манахі Купяціцкага манастыра перасяліліся ў Кіеў і перанеслі з сабой энкалпіён, які быў змешчаны ў Сафійскім саборы .
Апісанне
Купяціцкі энкалпіён тыпалагічна адпавядае мадэлі, якая з'яўляецца найбольш характэрнай для кіеўскай металапластыкі XI -пач. XII ст. [ 2] Яе выявы рэльефныя . На адной створцы змешчана распяцце з пагруднымі выявамі святых, на другой — Маці Божай з дзіцем , а ў медальёнах — бюсты мучанікаў .
Зноскі
↑ Купятицкая икона Богородицы в связи с древнерусскими энколпионами
↑ Седова. Ювелирные изделия древнего Новгорода
Літаратура
Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
Цудатворныя абразы Беларусі