Ку́бак IBU, Кубак МСБ (таксама — Адкрыты Кубак Еўропы, да сезона 2007/2008 уключна называўся Кубак Еўропы па біятлоне) — серыя кантынентальных біятлонных спаборніцтваў у мужчын і жанчын[1]. Спаборніцтвы ўключаюць у сябе выступленні ў індывідуальнай гонцы, спрынце, гонцы пераследу, змешанай эстафеце, адзіночнай змешанай эстафеце. Па выніках выступленняў вядзецца рэйтынг спартсменаў у асобных дысцыплінах і па суме ачкоў ва ўсіх дысцыплінах (агульны залік). Да сезона 2007/2008 ачкі, набраныя спартсменамі на Чэмпіянатах Еўропы ўлічваліся ў агульным заліку Кубка Еўропы. З сезона 2008/2009 гэтыя ачкі не ўлічваюцца. Сярод мужчын Кубак Еўропы ўпершыню стаў праводзіцца з сезона 1988/1989, сярод жанчын — з сезона 1982/1983.
Як правіла, спаборніцтвы Кубка Еўропы пачынаюцца ў канцы лістапада — пачатку снежня, а заканчваюцца ў сярэдзіне сакавіка. Кубак Еўропы, як і Кубак свету, дзеліцца на пэўныя этапы, якія праходзяць на розных трасах і складаюцца, як правіла, з двух-трох дысцыплін у мужчын, жанчын, юніёраў і юніёрак. Сярэдняя працягласць аднаго этапу — тыдзень. Пачынаючы з сезона 2006/2007 ў рамках Кубка Еўропы штогод налічваецца па восем этапаў.
Этапы Кубка Еўропы
Месцы размяшчэння біятлонных трас:
Прызавыя
|
у асабістых гонках
(індывідуальныя, спрынт,
пераследванне)
|
у сезоне 2010/11[7]
|
1 месца
|
€ 3000
|
2 месца
|
€ 2000
|
3 месца
|
€ 1500
|
4 месца
|
€ 1000
|
5 месца
|
€ 750
|
6 месца
|
€ 500
|
Зноскі
- ↑ До сезона 2007/2008 на Кубке Европы выступали также юниоры и юниорки.
- ↑ Поўная назва - Яблонец-над-Нісай.
- ↑ Федэральная зямля Баварыя.
- ↑ Размешчана ў камуне Чэзана-Тарынезе, каля Турына.
- ↑ Поўная назва — Нове-Места-на-Мораве.
- ↑ Раён Брэзна.
- ↑ Біятлон - Прызавыя сайт федэрацыи біятлона Украіны
Спасылкі