Бакалаўр Гарвардскага каледжа (1963), доктар філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта (1968). Працаваў у Гарвардзе (1967—1970), Мінесоцкім універсітэце (1970—1990, прафесар з 1974), Еле (1990—1999) і Прынстане (з 1999). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1995).
Асноўныя творы
«Аналіз палітыкі з эканаметрычнымі мадэлямі» (Policy Analysis with Econometric Models, 1982);
«Простая мадэль для вызначэння ўзроўню цэн і ўзаемасувязі манетарнай і фіскальнай палітыкі» (A Simple Model for Study of the Determination of the Price Level and the Interaction of Monetary and Fiscal Policy, 1994);
«Фіскальныя аспекты незалежнасці цэнтральнага банка» (Fiscal Aspects of Central Bank Independence, 2004).