У часе будаўніцтва Балагое-Сядлецкай чыгункі (1902—1906) непадалёк ад аднайменнага засценка была ўзведзена станцыя Крулеўшчына (Крулевщина)[2]. 18 красавіка 1914 года станцыя перайменаваная ў Сеславіна (Сеславино) ў гонар генерала Аляксандра Сяславіна, удзельніка вайны 1812 года на тэрыторыі Беларусі[3]. У 1919 годзе, пасля заняцця станцыі польскім войскам, станцыі вернута першапачатковая назва, але ў польскай версіі — Круляўшчызна («Królewszczyzna»)[4].
Адносіліся да Докшыцкай гміны Дунілавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна.
У Другую сусветную вайну на ст. Крулеўшчына размяшчаўся буйны нямецкі гарнізон, якія ахоўваў чыгуначны вузел і забяспечваў перавозку ваенных грузаў і войскаў. Станцыя была акружана сістэмай абарончых збудаванняў — дзотаў, хадоў зносін, акопаў і інш. 17 жніўня 1943 года партызаны 1-й Антыфашысцкай брыгады штурмам авалодалі чыгуначнай станцыяй, разграмілі гарнізон, знішчылі ўсё абсталяванне станцыі, захапілі шмат зброі і боепрыпасаў.
У 1950 годзе створана Крулеўшчынская МТС (працавала да 1957 г.). З вёскай Крулеўшчына зліліся вёскі Бабічы, Стралкоўскія і Швэплі[5].
У Крулеўшчыне ёсць Дом культуры (з 2004 г.), 2 бібліятэкі, сярэдняя і музычная школы, 3 дзіцячых садкі, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, 2 лазні, камбінат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 сталовыя, шэраг магазінаў і гандлёвых кропак[5].
Адукацыя
У аграгарадку Крулеўшчына ёсць сярэдняя школа. Пачатак дзейнасці адукацыйных устаноў у вёсцы Крулеўшчына сягае пачатку 1920-х гадоў, калі ў населеным пункце ўзнікла сямігадовая польскамоўная школа. Асобны будынак для школы пабудаваны ў 1938 годзе[6]. Крулеўшчынская сярэдняя школа была адкрыта ў вёсцы Крулеўшчына ў 1954 годзе па вул. Чарняхоўскага. Праектная магутнасць школы — 640 навучэнцаў. Да 1972 году там вучылася амаль 1000 вучняў. У новым будынку па вул. Палявога школа пачала працаваць з 1 верасня 1973 года. У 2006 годзе школа перайменаваная ва УА «Крулеўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Докшыцкага раёна». У 2011 годзе адбылася яшчэ адна змена ў назве, школа перайменавана ў ДУА «Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна»[7].
Агульны выгляд ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
Агульны выгляд ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
Агульны выгляд ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Настаўніцкая
ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Актавы зал
ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Кабінет Рускай мовы
ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна" Кабінет ДМП
ДУА "Крулеўшчынская сярэдняя школа Докшыцкага раёна"
Кастусь Шыталь (нар. 1990) — беларускі краязнавец, журналіст, грамадскі актывіст
Галерэя
Бальніца Крулеўшчыны
Дом у Крулеўшчыне
Царква Адсячэння галавы Яна Прадвесніка
Дом у закапанскім стылі
Дом у закапанскім стылі
Дом у закапанскім стылі
Забудова
Крыніцы
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Круляўшчы́зна, Кру́ля
↑История Белорусской железной дороги. Минск, 2012 — с. 784.
↑Шыталь Кастусь. Крулеўшчына ці «Крулевщизна»: чаму назва чыгуначнай станцыі настолькі адрозніваецца па-беларуску і па-руску — «Наша Ніва» — першая беларуская газета.[1]
↑ абвгдПамяць. Докшыцкі раён. Мінск «Беларуская Энцыклапедыя». 2004 г.