У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сялянка.
Вёска
Красцьянка
Красцьянка на карце Беларусі ±
|
Красцья́нка[1], таксама Сялянка[2] (трансліт.: Krasćjanka, руск.: Крестьянка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 5,5 км ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка. На заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт «Сялянка».
Гісторыя
Вёска ўзнікла ў 1930-я гады на былых памешчыцкіх землях. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі. З 22 снежня 1960 года вёска ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе саўгаса «Рудакова». З 2003 года ў складзе ААТ «Рудакова».
Насельніцтва
- 4 двары, 12 жыхароў (1941)
- 16 двароў, 53 жыхары (1969)
- 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|