Горад
Красны Кутруск.: Красный Кут
Красны Кут на карце Расіі ±
|
|
Красны Кут (руск.: Красный Кут) — горад (з 1966) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Краснакуцкага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 15,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1837 годзе. Горад размешчаны ў Заволжы, на правым беразе ракі Еруслан (прыток Волгі), за 117 км на паўднёвы ўсход ад Саратава.
У горадзе размешчаныя заводы: арматурны, электрамеханічны, малаказавод, харчакамбінат, завод па перапрацоўцы насення сорга, элеватар, птушкакамбінат. У горадзе базуюцца некалькі перасоўных механізаваных калон (ПМК). Чыгуначны вузел.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Зноскі