Культура кочыс (англ.: Cochise culture, ісп.: Cultura cochise) — археалагічная культура Паўночнай Амерыкі. Існавала на працягу 5 тысячагоддзя да н. э. — каля 200 г. да н. э. на тэрыторыі амерыканскіх штатаў Арызона і Нью-Мексіка, мексіканскіх штатаў Санора і Кааўіла.
Прадстаўнікі кочыс першасна займаліся вандроўнымі паляваннем і збіральніцтвам. Важную ролю ў забеспячжнні харчам адыгрывалі дзікія зёлкавыя расліны. Іх апрацоўвалі з дапамогай каменных мялак і тарак. Аднак з канца 3 тысячагоддзя да н. э. вядомы ямныя жытлы, меркавана сталага характару, і прымітыўныя формы земляробства. Некаторыя даследчыкі высоўваюць гіпотэзу пра міграцыю несельніцтва позняй кочыс з Месаамерыкі.
Спасылкі