Паходзілі са смаленскага баярства. Родапачынальнік Васіль Копаць служыў «рускім» пісарам каралю Казіміру ў 1447—1453 гадах. Васіль Копаць разам з братам Іванам Копцем мелі дзедзічныя маёнткі Рослаўскае і Аргошчынскае. Кароль Казімір даў ім Шумяцічы ў Смаленскім павеце. Названыя ўладанні пацверджаны ў 1501 годзе вял. кн. Аляксандрам баярыну Сідару Васілевічу. У XV ст. род падзяліўся на смаленскую і віцебскую лініі. Сыны Івана Копця — Васіль Іванавіч, згаданы ў 1511 годзе як дваранін каралеўскі, Юрый і Міхаіл, атрымалі ад караля Жыгімонта Старога 30 людзей і 8 пустых селішч у Браслаўскім павеце. Міхаіл Копаць са смаленскіх уладанняў у 1509 годзе ставіў на Попіс 3 «коней», у 1528 — 38 «коней».
Юзаф (1762—1827), удзельнік вызваленчага руху на Беларусі і ў Польшчы, падарожнік, мемуарыст.
Літаратура
Копаць М. Генеалогія роду Копацяў герба «Кроі» // Браслаўскія чытанні. Матэрыялы VІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі, прысвечанай 150-й гадавіне з дня нараджэння браслаўскага лекара, грамадскага дзеяча Станіслава Нарбута (1853—1926). 7—8 мая 2003 г. Браслаў, 2003.
Спасылкі
Копці (род) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»