Конрад Мёнх (Conrad Moench, 15 жніўня 1744, Касель — 6 студзеня 1805, Марбург) — нямецкі фармацэўт, хімік, прафесар батанікі Марбургскага ўніверсітэта.
Кароткая біяграфія
Аўтар шэрагу прац па батаніцы, з 1781 года прафесар батанікі ў Каселі, з 1786 года і да канца жыцця — прафесар батанікі ў Марбургскім універсітэце, у якім у 1792 годзе арганізаваў навучальна-даследчую лабараторыю па вывучэнні хіміі і фармацэўтыкі; заснавальнік батанічнага саду ў Марбургу.
Быўшы апанентам Карла Лінея і паслядоўнікам Фрыдрыха Медыкуса[2], Мёнх спрабаваў распрацаваць сваю сістэму класіфікацыі раслін, якая дзяліла ўвесь раслінны свет на восем класаў. Першыя сем класаў, якія ўключалі кветкавыя расліны, падзяляліся на дзевяць парадкаў кожны; восьмы клас складалі бяскветкавыя: папараць, мохі, пячоначнікі і губкі. Сваёй класіфікацыяй Мёнх спрабаваў палепшыць сістэму Лінея, аднак, сістэма Лінея атрымала шырокае распаўсюджванне, распрацоўкі ж Мёнха былі забыты.
Найбольш вядомая яго праца — «Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis»; у ёй утрымліваецца апісанне флоры наваколляў Марбурга паводле распрацаванай аўтарам класіфікацыі раслін. У сваіх працах Мёнх апісаў каля 200 родаў раслін і мноства відаў.
Названы ў гонар Мёнха
Імем Конрада Мёнха былі названы некалькі родаў раслін[3], напрыклад, Moenchia Roth (1788) і Moenchia Medik. (1790), але ў сучаснай наменклатуры замацавалася толькі назва Moenchia Ehrh. (1788)[4] сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).
Працы
Зноскі
Спасылкі
- Mönch, Konrad Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 22, Duncker & Humblot, Leipzig 1885, S. 163 f.
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|