18 красавіка 1869 года на музычным вечары ў Л. І. Шастаковай У. В. Стасаў прапанаваў кампазітару ў якасці опернага сюжэту «Слова пра паход Ігараў». А. П. Барадзін з цікавасцю ўзяўся за працу, пабываў у ваколіцах Пуціўля, вывучаў гістарычныя і музычныя крыніцы, звязаныя з апісваным часам.
Опера пісалася на працягу 18 гадоў, але ў 1887 годзе кампазітар памёр, і опера засталася няскончанай. Па запісах А. П. Барадзіна працу завяршылі Аляксандр Канстанцінавіч Глазуноў і Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў. Лічыцца, што Глазуноў па памяці аднавіў уверцюру, якую чуў ў аўтарскім выкананні на фартэпіяна (сам ён абверг гэтую легенду на старонках Рускай музычнай газеты)[2]. Ён таксама амаль цалкам злажыў і аркестраванае трэцяе дзеянне. М. А. Рымскі-Корсакаў аркестраваў пралог, першае, другое і чацвёртае дзеянні і палавецкі марш.