У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бернар.
Клод Бернар (фр.: Claude Bernard, 12 ліпеня 1813, Сен-Жульен (Рона) — 10 лютага 1878, Парыж) — французскі медык, даследчык працэсаў унутранай сакрэцыі, заснавальнік эндакрыналогіі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Сен-Жульен на паўднёвым усходзе Францыі, у сям’і селяніна-вінаградара. Некаторы час працаваў памочнікам аптэкара. У той час ён марыў стаць пісьменнікам, і, магчыма, стаў бы (адзін напісаны ім вадэвіль меў поспех на сцэне), але літаратурны крытык Марк Жырардо, да якога той звярнуўся па параду адносна літаратурнай кар’еры, пераканаў Бернара адмовіцца ад сваёй задумы. У 1834 годзе Бернар паступіў у Парыжскі ўніверсітэт.
Пазнаёміўся з вядомым фізіёлагам Франсуа Мажандзі, які запрасіў яго на працу да сябе ў лабараторыю ў Калеж дэ Франс.
Навуковая дзейнасць
Вывучыў функцыянаванне слінных залоз, ролю страўнікавага і кішачнага соку.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|