У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Кудрашова.
Клаўдзія Кузьмінічна Кудрашова |
---|
Клаўдзія Кудрашова, савецкая меца-сапрана, народная артыстка СССР. |
Асноўная інфармацыя |
Дата нараджэння |
13 снежня 1925(1925-12-13)[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
16 чэрвеня 2012(2012-06-16) (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання |
|
Краіна |
|
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Прафесіі |
оперная спявачка |
Пеўчы голас |
мецца-сапрана |
Інструменты |
вакал |
Узнагароды |
|
Клаўдзія Кузьмінічна Кудрашова (1925, х. Белы[ru], Паўночна-Каўказскі край, СССР — 2012, Мінск, Беларусь) — савецкая, беларуская і расійская камерная і оперная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1970).
Біяграфія
У 1952 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю. З 1952 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, з 1960 года — салістка Пермскага абласнога тэатра оперы і балета.
Творчасць
Сярод партый, выкананых К. К. Кудрашовай на беларускай сцэне: Надзея («Надзея Дурава» А. Багатырова); Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага); Марына («Яснае світанне» А. Туранкова); Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава); Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага).
Зноскі
Літаратура
- Кудрашо́ва Клаўдзія Кузьмінічна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 407. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.