Нарадзілася ў Нью-Ёрку яўрэйскай сям’і[9]; вырасла ў Бронксе, дзе яе бацькі — менеджэр тэкстыльнай фабрыкі Леон Голдзін (1918—2011)[10] і дырэктар сярэдняй школы Люсіль Голдзін (народжаная Разанская, 1919—2020)[11][12] — пасяліліся ў заснаваным страхавой кампаніяй MetLife жылым комплексе Паркчэстэр. З ранніх гадоў хацела стаць археолагам. Вучылася ў вышэйшай навуковай школе Бронкса. У 1967 годзе скончыла Карнельскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра эканомікі з адзнакай па ўсіх дысцыплінах, у 1969 годзе атрымала магістарскую ступень па эканоміцы ў Чыкагскім універсітэце, і ў 1972 годзе там жа — ступень доктара філасофіі па эканоміцы[7]. Яе настаўнікамі былі Альфрэд Кан, Гэры Бекер (нобелеўскі лаўрэат 1992 года) і Роберт Фогель (нобелеўскі лаўрэат 1993 года)[13].
У 1971—1973 гадах асістэнт-прафесар эканомікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане. У 1973—1979 гадах асістэнт-прафесар эканомікі Прынстанскага ўніверсітэта і ў 1987—1988 гадах там запрошаны фела. У 1982—1983 гадах член Інстытута перспектыўных даследаванняў. З 1979 года асацыіраваны, у 1985—1990 гадах поўны прафесар эканомікі Пенсільванскага ўніверсітэта, у 1983—1984 гадах дырэктар тамтэйшай аспірантуры. А з 1990 года, з’яўляючыся першай жанчынай-эканамістам у пастаянным штаце (як і ў Пенсільванскім універсітэце[6]), імянны прафесар (Henry Lee Professor) Гарвардскага ўніверсітэта[7]; у 1975—1976 гадах там запрошаны лектар эканомікі. У 1993—1994 гадах запрошаны фела Брукінгскага інстытута, у 1997—1998 гадах запрошаны вучоны Фонда Расела, у 2005—2006 гадах запрошаны супрацоўнік Інстытута перспектыўных даследаванняў Рэдкліфа. Дырэктар праграмы развіцця амерыканскай эканомікі (на працягу 28 гадоў да 2017 года) і асацыіраваны супрацоўнік Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў[7].
У 2013 годзе прэзідэнт, а ў 1990—1991 гадах віцэ-прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі. У 1999—2000 гадах прэзідэнт, у 1988 годзе віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі эканамічнай гісторыі. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992), член таварыства кліаметрыкі з 2010 года, член Таварыства эканомікі працы з 2005 года, член Амерыканскай акадэміі палітычных і сацыяльных навук з 2006 года, член Эканаметрычнага таварыства з 1991 года[7].
У 1984—1988 гадах рэдактар Journal of Economic History, у цяперашні час асацыіраваны рэдактар Quarterly Journal of Economics (член яго рэдкалегіі з 1991) і член шэрагу рэдкалегій[7].
Муж і суаўтар — прафесар эканомікі Гарвардскага ўніверсітэта Лоўрэнс Кац.
Goldin C. D., Katz L. F. The Race between Education and Technology — Cambridge, MA: The Belknap Press of Harvard University Press, 2008
Corruption and Reform: Lessons from America’s History/ ed. Goldin C.D., Glaeser E.L. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 2006
The Defining Moment: The Great Depression and the American Economy in the Twentieth Century/ ed. M.Bordo, Goldin C.D., White E. — Chicago, IL:University of Chicago Press, 1998
The Regulated Economy: A Historical Approach to Political Economy/ ed. Goldin C.D., Libecap G. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1994
Strategic Factors in Nineteenth Century American Economic History/ ed. Goldin C.D., Rockoff H. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1992
Goldin C. D. Understanding the Gender Gap: An Economic History of American Women — New York: Oxford University Press, 1990
Goldin C. D. Urban Slavery in the American South, 1820 to 1860: A Quantitative History — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1976