У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Мілер.
Мертан Говард Мілер (англ.: Merton H. Miller; 16 мая 1923, Бостан - 3 чэрвеня 2000, Чыкага) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1990) «за працы па тэорыі фінансавай эканомікі».
Біяграфія
Мертан Мілер вучыўся ў Гарвардзе. Ступень доктара атрымаў у універсітэце Джона Хопкінса. Выкладаў у Лонданскай школе эканомікі, універсітэце Карнегі-Мелана, Вышэйшай школе бізнесу Чыкагскага ўніверсітэта.
У 1958 годзе ў Інстытуце тэхналогій імя Карнегі (цяпер Універсітэт Карнегі-Мелана), ён у супрацоўніцтве з калегам Франка Мадыльяні напісаў артыкул «Кошт капіталу, карпаратыўныя фінансы і тэорыя інвеставання» (англ.: The Cost of Capital, Corporate Finance and the Theory of Investment). Гэты артыкул падвяргаў фундаментальнай крытыцы традыцыйны погляд на карпаратыўныя фінансы, згодна з якім карпарацыя можа знізіць цану капіталу знайшоўшы правільныя суадносіны даўгоў да капіталу кампаніі. Згодна з тэарэмай Мілера-Мадыльяні, з аднаго боку, не існуе дакладных суадносін, таму менеджары карпарацый павінны паспрабаваць мінімізаваць падатковыя абавязацельствы і максімізаваць сальда, перашкаджаючы зніжэнню пазыковых каэфіцыентаў ніжэй, чым яны былі.
Мертан Мілер напісаў ці быў суаўтарам васьмі кніг. У 1975 годзе стаў членам Эканаметрычнага таварыства і стаў прэзідэнтам Амерыканскай фінансавай асацыяцыі ў 1976. Ён быў выкладчыкам Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ўніверсітэта з 1961 да адстаўкі ў 1993, пасля якой працягваў выкладаць у школе яшчэ некалькі гадоў.
У якасці публічнага дырэктара ён працаваў у чыкагскай гандлёвай палаце на працягу 1983-1985 і на чыкагскай таварнай біржы з 1990 года і да смерці 3 чэрвеня 2000.
- ↑ а б Merton H. Miller // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Merton Howard Miller // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.