У 2003 годзе гуляла за бабруйскую «Бабруйчанку». У 2007—2008 гадах выступала ў вышэйшай лізе Расіі за «СКА-Растоў-на-Дону». Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі 2008 года. Потым вярнулася ў Беларусь у «Бабруйчанку», стала чэмпіёнкай краіны 2010 і 2011 гадоў, уладальніцай Суперкубка Беларусі 2011 года. Брала ўдзел у матчах Лігі чэмпіёнаў.