Кацярына Адамаўна Серафіновіч |
|
|
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] |
---|
з 2024 |
|
|
Нараджэнне |
23 мая 1965(1965-05-23) (59 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Месца працы |
|
Узнагароды |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Серафіновіч.
Кацярына Адамаўна Серафіновіч (нар. 23 мая 1965, в. Зенявічы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская журналістка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
Нарадзілася 23 мая 1965 года ў вёсцы Зенявічы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка»[1].
Прайшла шлях ад карэспандэнта газеты «Уперад» да галоўнага рэдактара рэдакцыі «Лідская газета», намесніца дырэктара па друкаваных СМІ «ЛідаМедыяКампанія»[1].
З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Лідскай акругі № 55. Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[1].
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Лідскага раённага выканаўчага камітэта, залатым медалём МПА СНД і Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Мір» «Древо дружбы». Мае падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Лаўрэат прэміі Гродзенскага аблвыканкама «Чалавек года Гродзеншчыны» ў грамадска-палітычнай сферы[1].
Сям’я
Замужам, мае дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі