Катастрофа A330 над Атлантыкай — цяжкая авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 1 чэрвеня2009 года. Авіялайнер Airbus A330-203 авіякампаніі Air France, які выконваў рэйс AF447 па маршруце Рыа-дэ-Жанэйра — Парыж, зваліўся ў воды Атлантычнага акіяна. Загінулі ўсе 228 чалавек, што знаходзіліся на яго борце — 12 членаў экіпажа і 216 пасажыраў. Гэта найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі авіякампаніі Air France.
Падзеі
Рэйс AF447 выляцеў з Рыа-дэ-Жанэйра ў Парыж у 23:29 UTC. Праз 2,5 гадзіны пілоты паведамілі пра турбулентнасць, затым бартавы камп'ютар самалёта перадаў некалькі сэрвісных паведамленняў, пасля чаго сувязь з самалётам была страчана.
Прадстаўнікі Air France днём заявілі, што шанцаў знайсці самалёт цэлым практычна не засталося, да зыходу дня было абвешчана, што самалёт разбіўся. На борце лайнера знаходзілася 228 чалавек (у тым ліку 12 членаў экіпажа). Гэта найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Air France і найбуйнейшая катастрофа пасажырскага самалёта з 2001 года да катастрофы Boeing 777 пад Данецкам (298 загінулых)[1].
Канчатковая справаздача расследавання прычын катастрофы была апублікавана на прэс-канферэнцыі 5 ліпеня2012 года. У якасці прычын катастрофы ў ім называюцца абмярзанне трубак Піто, наступнае адключэнне аўтапілота і няўзгодненыя дзеянні экіпажа, якія прывялі да звальвання, вывесці самалёт з якога экіпажу не ўдалося.
Зноскі
↑у катастрофе рэйса 587 у Нью-Ёрку 12 лістапада 2001 года загінула 265 чалавек