Кароль Дамінік Пшаздзецкі

Кароль Дамінік Пшаздзецкі
Партрэт Кароля Дамініка Пшаздзецкага ў расійскім уланскім мундуры. Мастак Я. Янушэвіч, 1831 г. Са збораў Райнальда Пшаздзецкага ў Варшаве
Партрэт Кароля Дамініка Пшаздзецкага ў расійскім уланскім мундуры. Мастак Я. Янушэвіч, 1831 г. Са збораў Райнальда Пшаздзецкага ў Варшаве
Дата нараджэння 1782
Месца нараджэння
Дата смерці 1832
Месца смерці
Бацька Міхал Пшаздзецкі[d]
Маці Марыя з Мастоўскіх[d]
Грамадзянства
Род войскаў Кавалерыя
Гады службы 1812-1816, 1831
Званне Палкоўнік
Узнагароды і званні
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Святой Ганны
Ордэн Святой Ганны
У адстаўцы з 1816

Кароль Дамінік Пшаздзе́цкі (польск.: Karol Dominik Przeździecki; 1782, Чорны Острыў, Падольскае ваяводства, Рэч Паспалітая (цяпер Хмяльніцкі раён, Украіна) — красавік 1832, Познань, Вялікае Княства Познаньскае (цяпер Польшча)) — літоўскі і польскі вайсковы дзеяч, гербу Рох ІІІ.

Біяграфія

Паходзіў з роду Пшаздзецкіх, сын Міхала, унук Антонія Тадэвуша. Паручнік 3-га батальону польскага легіёну ў Італіі[pl].З 1805 года ўладальнік Смаргоні і Войстама. У жніўні 1811 года абраны на двухгоддзе на пасаду маршалка Завілейскага павета, але пасаду займаў толькі да пачатку вайны 1812 года.

У вайну 1812 года падтрымаў Напалеона, прызначаны камандзірам спачатку 21-га літоўскага пяхотнага палка, а потым 18-га Нясвіжскага палка ўланаў. Удзельнічаў у бітвах пад Койданавам (15 лістапада 1812), Бярэзінай (26-29 лістапада 1812), Лейпцыгам (19 кастрычніка 1813).

У 1812 годзе падчас адступлення Вялікай Арміі быў адным з першых, хто прыбыў да Вільні, дзе не стаў хаваць сапраўдных памераў катастрофы на Бярэзіне, за што быў неадкладна арыштаваны па асабістым даручэнні губернатара Д. Гагендорпа. Над палкоўнікам мелі намер здзейсніць ваенны суд «за распаўсюд несапраўдных чутак», і толькі заступніцтва Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага выратавала яму жыццё.

За кампанію 1812 года ўзнагароджаны кавалерскім крыжам Virtuti Militari, за 1813 - ордэнам Ганаровага Легіёна.

На 15 верасня 1813 года прыпісаны, з-за ўлівання ўласнага палка ў склад 6-га польскага, да штаба князя Панятоўскага. Пад Лейпцыгам быў цяжка паранены ў галаву, праз што трапіў у прускі палон.

Пасля адрачэння Напалеона быў вызвалены з палону і служыў у польскай арміі. У 1816 годзе праз нежаданне несці службу ў арміі Каралеўства Польскага падаў прашэнне аб адстаўцы. 13 красавіка 1816 г. быў звольнены з правам нашэння мундзіра. Жыў у сваім маёнтку на Беларусі ў Смаргонях, дзе займаўся гаспадаркай: разводзіў пародзістую хатнюю жывёлу, утрымоўваў школу верхавой язды, арганізаваў вытворчасць вазоў (так званых «бярлінак»).

Падчас Лістападаўскага паўстання 1830—1831 гадоў абраны камандуючым узброенымі сіламі Ашмянскага павета, першым падпісаў акт аб павятовым паўстанні. У Смаргоні сфарміраваў конны і пешы паўстанцкія атрады. На іх чале вяртаўся да Ашмянаў 11 красавіка, паслаўшы наперад некалькі ўзброенных добраахвотнікаў у суседні Віленскі павет, каб узняць там паўстанне, перш чым пакінуць Смаргонь.

Дазнаўшыся пра калону расійскіх войск пад камандаваннем палкоўніка Вяршыліна, што набліжалася да яго распалажэння, рушыў праз Крэва ў лясы каля Вішнёва. Пасля нечаканага нападу ворага 29 красавіка ён адступіў да Рума, дзе 29 красавіка разам са сваім войскам быў разбіты генералам Атрашчэнскім. Сам Пшаздзецкі далучыўся да паўстання ў Жамойці, а па прыбыцці на Літву корпуса генерала Антонія Гелгуда пайшоў пад яго камандаванне, перадаўшы казну ашмянскага корпуса.

Пасля задушэння паўстання імперскія ўлады канфіскавалі яго маёмасць, а сам Кароль Дамінік быў інтэрніраваны ў Прусіі. Есць дзве версіі, дзе памёр граф Пшаздзецкі: у Кёнігсбергу ці Познані, куды ён мог з’ехаць з Прусіі. Дакладна вядома, што здарылася гэта ў 1832 годзе.

Быў двойчы жанаты: з Ганнай Храпавіцкай, дачкой Антонія, прадвадзіцеля павятовага аршанскага дваранства, а пасля яе смерці — з Карнеліяй Гурскай, дачкой Станіслава Аўгуста, цівуна рэтаўскага. Абодва шлюбы засталіся бяздзетнымі.

Спадчына

Граф у жыцці паводзіў сябе арыгінальна і размаўляў ганарліва. Паэт Віктар Юндзіл казаў, што Адам Міцкевіч дадаў некаторыя рысы Пшаздзецкага галоўнаму герою «Пана Тадэвуша». Аб гэтым паэту паведаміў сам аўтар.

Партрэт

Вядомы адзіны партрэт графа Пшаздзецкага, апісаны Браніславам Гембажэўскім[pl] у «Каталогу выставы Напалеонаўскай» (Katalog wystawy Napoleońskiej (doby Księstwa Warszawskiego), otwartej w gmachu Muzeum Narodowego i Muzeum Wojska w Warszawie, dn. 5 maja r. 1921):

666. Пшаздецкі Кароль, палкоўнік камандзір 18-га палку ўланаў 1812 г. Па пояс, у 3/4 налева, у гранатовым (цёмна-сінім — рэд.) мундзіры, з каўнерам і вылогамі кармазіновымі (малінавымі — рэд.), эпалетамі і гузікамі залатымі, з лічбай «18». Памер 75 на 60. Подпіс: «Я. Янушэвіч 1831 Вільня». Уладар граф Райнальд Пшаздзецкі.

На мундзіры бачны шыйны крыж Ордэна Святой Ганны (2 ступень), які Кароль мог атрымаць у прамежку між напалеонаўскімі войнамі ды паўстаннем 1831 года, а таксама характэрны для расійскіх уланаў віцішкет, наматаны вакол каўняра.

Літаратура

  • Пшаздзецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 12. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Чырвінскі В. Беларусь у войнах Расійскай імперыі. Асобы і падзеі, 2019.
  • Pol. Enc. Szlachecka, X.
  • Kossakowski S. K., Monografie historyczno-gcnealogiczne niektórych rodzin polskich, W. 1860 II 257–8.
  • Łoza, Legia honorowa.
  • Słown. Geogr. (Czarny Ostrów, Smorgonie, Święciański pow., Wojstom, Palestyna).
  • Bielecki R., Tyszka A., Dał nam przykład Bonaparte, Kr. 1984 II.
  • Dangel S., Rok 1831 na Mińszczyźnie, W. 1925 s. 22.
  • Gembarzewski, Wojsko Pol., 1807–14.
  • Iwaszkiewicz J., Litwa w roku 1812, Kr.–W. 1912.
  • Jankowski, Cz., Powiat Oszmiański, Pet. 1896–1900 I–IV.
  • Kleiner J., Mickiewicz, L. 1948 II cz. 2 s. 229.
  • Kukiel M., Wojna 1812 roku, Kr. 1937.
  • Pigoń S., «Pan Tadeusz», W. 1934.
  • Puzyrewski A., Wojna polsko-ruska 1831, W. 1899 s. 177, 302.
  • Barzykowski S., Historia powstania listopadowego, P. 1884 IV.
  • En marge de la correspondance de Napoléon I, W.–Paris 1911.
  • Korespondencja Księcia Józefa Poniatowskiego z Francją, P. 1929 V.
  • Nieciowa E. H., Ze wspomnień Adama Buckiewicza, „Roczn. Bibl. PAN w Kr.” R. 24: 1978/9.
  • Olizar N., Pamiętniki kasztelana…, W. 1907 II 125 i n.
  • Pamiętniki wojenne 1792–1812, Drezno 1871 s. 184, 187.
  • Powstanie powiatu Oszmiańskiego, w: Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w roku 1831, Lipsk 1875 s. 163 i n.
  • Prądzyński I., Pamiętniki, Kr. 1909 II.
  • Puzynina z Güntherów G., W Wilnie i dworach litewskich, W. 1928 (tu reprod. portretu P-ego) .
  • Rozkazy dzienne Naczelnego Wodza, 1816.
  • Rozmaite pisma do wyprawy na Litwę ściągające się z akt jenerała Giełguda, w: Pamiętniki polskie, Paryż 1845 IV 4 .
  • Xięga Pamiątkowa… zawierająca spis imienny… krzyżem wojskowym «Virtuti Militari» ozdobionych, Lw. 1881.
  • Zbiór dokumentów do monografii hr. Pierzchała-Przezdzieckich herbu Roch III, Zebrał i oprac. A. Włodarski, W. 1929 .
  • Zienkiewicz J., Powstanie powiatu Oszmiańskiego, w: Pamiętniki polskie, Paryż 1844 I 159–60, 222 i n.; – „Tyg. Pet.” 1833 nr 6.
  • AGAD: Akta Komisji Rządowej Wojny, rkp. 69c, 37.
  • Łoza S., Virtuti Militari 1792–1819, W. 1953 (mszp. w posiadaniu Z. Zacharewicza z Kr.).
  • Przezdziecki R., Aleksander hr. Przezdziecki. Wspomnienia rodzinne o jego życiu i dziełach (rkp. w posiadaniu Karoliny Czetwertyńskiej z Lozanny, wg informacji A. Biernackiego z W.).
  • Kartoteka oficerów WP 1815–1831 Z. Zacharewicza.
  • Łuniński, Ernest. Napoleon : (Legiony i Księstwo Warszawskie), Warszawa : nakł. i druk S. Orgelbranda Synowie, 1911. S. 214-215.

Read other articles:

Zoramia Zoramia fragilis Klasifikasi ilmiah Domain: Eukaryota Kerajaan: Animalia Filum: Chordata Kelas: Actinopterygii Ordo: Kurtiformes Famili: Apogonidae Subfamili: Apogoninae Genus: ZoramiaD. S. Jordan, 1917 Spesies tipe Apogon graeffii, sinonim dari Zoramia leptacanthaGünther, 1873[1] Spesies[2] Zoramia flebila D. W. Greenfield, Langston & J. E. Randall, 2005 Zoramia fragilis (J. L. B. Smith, 1961) Zoramia gilberti (D. S. Jordan & Seale, 1905) Zoramia leptacantha...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada Oktober 2022. Grande médaille de la chanson française adalah sebuah penghargaan yang diberikan oleh Académie française kepada para penyanyi berpengaruh dalam bahasa Prancis. Penghargaan tersebut dibentuk pada 1938. Pemenang 1988 : Gilles Vigneault[1]...

 

Branchiobdellida Branchiobdellida hidup di capit inangnya, Pacifastacus leniusculus Klasifikasi ilmiah Kerajaan: Animalia Filum: Annelida Kelas: Clitellata Ordo: Branchiobdellida Branchiobdellida adalah ordo anggota Clitellata yang hidup di air tawar bersifat ektosimbion atau ektoparasit, umumnya dengan inang Astacoidea (lobster air tawar).[1] Hewan ini banyak ditemukan di belahan bumi utara, di Asia Timur, kawasan Eropa bagian selatan, serta Amerika Utara dan Tengah. Keragaman spesi...

Lihat pula: Ordo Preseden Kehormatan Thai Ordo Mahkotaเครื่องราชอิสริยาภรณ์อันมีเกียรติยศยิ่งมงกุฎไทยDianugerahkan oleh Raja ThailandKelayakanOrdo Militer dan SipilStatusMasih diberikanPenguasa BerdaulatRaja VajiralongkornTingkatKnight/Dame Grand Cordon, Special Class Knight/Dame Grand Cordon Knight/Dame Grand Officer Knight/Dame Commander Knight/Dame Officer Knight/Dame Gold Medal Silver MedalStatis...

 

Google TVTangkapan layar TipeVideo on demand dan aplikasi seluler Versi pertamaMaret 2012; 12 tahun lalu (2012-03)GenreDistribusi digitalKarakteristik teknisSistem operasiAndroid Roku webOS (TV pintar)PlatformAndroid dan iOS Formatunduhan digital Metode inputlayar sentuh Informasi pengembangPengembangGooglePenerbitGoogle Play dan App Store Sumber kode Google Playcom.google.android.videos iTunes Store746894884 Informasi tambahanSitus webtv.google.com Sunting di Wikidata • L �...

 

Unincorporated community in California, United States This article relies largely or entirely on a single source. Relevant discussion may be found on the talk page. Please help improve this article by introducing citations to additional sources.Find sources: Rocky Hill, Tulare County, California – news · newspapers · books · scholar · JSTOR (April 2021) 36°17′14″N 119°05′07″W / 36.28722°N 119.08528°W / 36.28722; -119...

Salahuddin bin Talabuddin (1874–1948) adalah seorang pejuang asal Halmahera, Maluku Utara. Ia sempat dibuang pemerintah kolonial Belanda ke penjara Sawahlunto, Nusakambangan, dan Boven Digoel. Ia dieksekusi mati pada 1948 di Ternate.[1] Pada 2022, ia diangkat menjadi Pahlawan Nasional Indonesia bersama dengan Soeharto Sastrosoeyoso, Paku Alam VIII, Rubini Natawisastra dan Ahmad Sanusi.[2] Referensi ^ Lazuardi, Glery. Haryadi, Malvyandie, ed. Haji Salahuddin Bin Talabuddin Di...

 

ملخص معلومات الملف الوصف أيقونة لتصميم قائمة قصيرة. المصدر تم تصميم الأيقونة بناء على تصاميم مشتقة من أنظر هنا، وأنظر هنا. التاريخ 21 مارس، 2017. المنتج عمل شخصي. الإذن(إعادة الاستخدام) أنا مالك الحقوق وأدرجه تحت ترخيص المشاع الإبداعي. (أنظر أدناه). ترخيص أنا، صاحب حقوق التأليف ...

 

Artikel ini sebatang kara, artinya tidak ada artikel lain yang memiliki pranala balik ke halaman ini.Bantulah menambah pranala ke artikel ini dari artikel yang berhubungan atau coba peralatan pencari pranala.Tag ini diberikan pada April 2017. Shigeru UbukataInformasi pribadiNama lengkap Shigeru UbukataTanggal lahir 15 November 1978 (umur 45)Tempat lahir Tokyo, JepangPosisi bermain GelandangKarier senior*Tahun Tim Tampil (Gol)2001 Albirex Niigata * Penampilan dan gol di klub senior hanya ...

Artikel ini membutuhkan rujukan tambahan agar kualitasnya dapat dipastikan. Mohon bantu kami mengembangkan artikel ini dengan cara menambahkan rujukan ke sumber tepercaya. Pernyataan tak bersumber bisa saja dipertentangkan dan dihapus.Cari sumber: Marsinah – berita · surat kabar · buku · cendekiawan · JSTOR Untuk film tahun 2001 mengenai kasus Marsinah, lihat Marsinah (film). MarsinahLahir(1969-04-10)10 April 1969Nglundo, Sukomoro, Nganjuk, IndonesiaMe...

 

English mathematician and lawyer (1850–1925) W. W. Rouse BallBornWalter William Rouse Ball(1850-08-14)14 August 1850Hampstead, London, EnglandDied4 April 1925(1925-04-04) (aged 74)Cambridge, EnglandAlma materTrinity College, CambridgeKnown forTessellationsmagic squareshistory of mathematicsAwardsSmith's Prize (1874)Scientific careerFieldsMathematicsInstitutionsTrinity College, CambridgeDoctoral studentsErnest Barnes Walter William Rouse Ball[a] (14 August 1850 �...

 

Palau de la MúsicaVista dal Jardí del TúriaLocalizzazioneStato Spagna Comunità autonomaComunità Valenciana LocalitàValencia Coordinate39°27′58″N 0°21′37″W / 39.466111°N 0.360278°W39.466111; -0.360278Coordinate: 39°27′58″N 0°21′37″W / 39.466111°N 0.360278°W39.466111; -0.360278 Informazioni generaliCondizioniIn uso Inaugurazione25 aprile 1987 RealizzazioneArchitettoJosé María García de Paredes Modifica dati su Wikidata �...

Lenses placed on the eye's surface Contacts redirects here. For the software application, see Contacts (Apple). Monovision redirects here. For the Ray LaMontagne album, see Monovision (album). A pair of contact lenses, positioned with the concave side facing upward Putting contacts in and taking them out One-day disposable contact lenses with blue handling tint in blister-pack packaging Contact lenses, or simply contacts, are thin lenses placed directly on the surface of the eyes. Contact len...

 

この記事は検証可能な参考文献や出典が全く示されていないか、不十分です。出典を追加して記事の信頼性向上にご協力ください。(このテンプレートの使い方)出典検索?: コルク – ニュース · 書籍 · スカラー · CiNii · J-STAGE · NDL · dlib.jp · ジャパンサーチ · TWL(2017年4月) コルクを打ち抜いて作った瓶の栓 コルク(木栓、�...

 

Michael A. CremoMichael A. CremoLahir15 Juli 1948 (umur 75)Schenectady, New YorkTempat tinggalLos Angeles, CAKebangsaanAmerikaPekerjaanPenulis, penyuntingSitus webwww.MCremo.com Michael A. Cremo (kelahiran 15 Juli 1948), juga dikenal dengan nama devosionalnya Drutakarmā dāsa, merupakan seorang peneliti lepas Amerika Serikat yang mengidentifikasikan dirinya sebagai seorang kreasionis Veda dan seorang arkeolog alternatif[1][2][3] dan berpendapat bahwa umat manusi...

  لمعانٍ أخرى، طالع الكلاسيكو (توضيح). هذه المقالة يتيمة إذ تصل إليها مقالات أخرى قليلة جدًا. فضلًا، ساعد بإضافة وصلة إليها في مقالات متعلقة بها. (أكتوبر 2018) الكلاسيكو El clásico الصنف فيلم دراما  تاريخ الصدور 9 ديسمبر 2015  مدة العرض 95 دقيقة  البلد النرويج العراق  ال�...

 

2016 single by Donny Montell I've Been Waiting for This NightSingle by Donny Montellfrom the album BLCK Released8 March 2016GenrePopLength3:05LabelUAB Gyva MuzikaSongwriter(s)Jonas ThanderBeatrice RobertssonDonny Montell singles chronology Don't Touch Me (2016) I've Been Waiting for This Night (2016) Screw Me Up (2017) Music videoI've Been Waiting for This Night on YouTubeEurovision Song Contest 2016 entryCountryLithuaniaArtist(s)Donny MontellLanguageEnglishComposer(s)Jonas Thander, Beatrice ...

 

Change of minerals in pre-existing rocks without melting into liquid magma For other uses, see Metamorphism (disambiguation). Schematic representation of a metamorphic reaction. Abbreviations of minerals: act = actinolite; chl = chlorite; ep = epidote; gt = garnet; hbl = hornblende; plag = plagioclase. Two minerals represented in the figure do not participate in the reaction, they can be quartz and K-feldspar. This reaction takes place in nature when a mafic rock goes from amphibolite facies ...

For the wasp, see List of encyrtid genera. Capsa redirects here. For other uses, see Capsa (disambiguation). You can help expand this article with text translated from the corresponding article in French. (March 2023) Click [show] for important translation instructions. View a machine-translated version of the French article. Machine translation, like DeepL or Google Translate, is a useful starting point for translations, but translators must revise errors as necessary and confirm that ...

 

El Valle Hetch Hetchy, a comienzos de 1900. La Ley Raker (Paul Raker Act en inglés) fue una Ley del Congreso de los Estados Unidos que permitió la construcción de la Presa O'Shaughnessy[1]​ y la inundación del Valle Hetch Hetchy en el Parque nacional de Yosemite en California. La ley, paso por el Congreso en 1913, especificando que debido a que la fuente del agua y poder estaba en tierra pública, no podrían obtenerse beneficios privados derivados de la elaboración. El plan para r...