Карла Эміліа Гада (італ.: Carlo Emilio Gadda, 14 лістапада 1893, Мілан-21 мая 1973) — італьянскі пісьменнік.
Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы 20-х гг. Талент Гада разгарнуўся пасля вызвалення Італіі ад фашызму: зборнік антыфашысцкіх «Навел з герцагства, ахопленага полымем» (1953), сатырычна-гратэскавы раман «Пазнанне пакуты» (канчатковая рэдакцыя 1963). Найбольш характэрны твор Гада — раман «Вельмі прыкрае здарэнне на вуліцы Мерулана» (1948, канчатковая рэдакцыя 1957), у якім намаляваныя карціны жыцця Рыма пры фашызме. У творах Гада пераплятаюцца элементы верызма, сатыры, тонкі псіхалагізм. Ва ўскладненай мове Гада зліліся элементы розных дыялектаў і жаргонаў.
Зноскі
Літаратура
- Gersbach M. Carlo Emilio Gadda, Wirklichkeit und Verzerrung. Bern: Francke, 1969
- Baldi G. Carlo Emilio Gadda. Milano: U. Mursia, 1972
Спасылкі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|