Каралеўствы Садружнасці (англ.: Commonwealth realms) — 15 дзяржаў Садружнасці, якія лічаць Карла III сваім манархам, у кожнай з іх ён выступае як кіраўнік дзяржавы і носіць адпаведны тытул. Напрыклад, у Аўстраліі ён завецца «Карл III, Божай міласцю Кароль Аўстраліі і яго іншых каралеўстваў і тэрыторый, Кіраўнік Садружнасці».
Іншыя каралеўствы атрымалі незалежнасць у выніку заканчэння брытанскага кіравання ў Індыі, т.зв. «вятроў перамен» Афрыкі ў 1960-х, падзенні Вест-Індскай федэрацыі ў 1961 і пазней. Апошнім Каралеўствам Садружнасці стаў Сент-Кітс і Невіс, які атрымаў незалежнасць у 1983 годзе.
Сітуацыя ў Папуа-Новай Гвінеі перад здабыццём незалежнасці была некалькі складаней. Папуа-Новая Гвінея была ўтворана ў 1975 годзе як саюз былой Германскай Новай Гвінеі, якая кіравалася Аўстраліяй як «international trusteeship», і былой Брытанскай Новай Гвінеяй, якая была брытанскім уладаннем, хоць якая кіравалася Аўстраліяй па даручэнні Вялікабрытаніі, якая пераназвала яе ў Папуа ў 1905. Адзіным з Каралеўстваў Садружнасці, якое не было калоніяй Вялікабрытаніі, з’яўляецца сама Вялікабрытанія.
Унутры Садружнасці няма розніцы ў статусе паміж каралеўствамі і іншымі членамі, большасць з якіх з’яўляецца або рэспублікамі або каралеўствамі са сваімі ўласнымі манархамі (Бруней, Лесота, Малайзія, Эсваціні і Тонга). Хоць Фіджы ў 1987 годзе былі абвешчаны рэспублікай, Вярхоўны савет правадыроў Фіджы шанаваў Лізавету II «Вярхоўным Правадыром» да 2012 года, пры гэтым яна не лічылася кіраўніком дзяржавы з тых часоў, як Фіджы з’яўляюцца рэспублікай.
Bogdanor, V.; The Monarchy and the Constitution; Oxford: Oxford University Press; 1995
Cox, Noel; «The Theory of Sovereignty and the Importance of the Crown in the Realms of The Queen»; Oxford University Commonwealth Law Journal; Vol. 2, No. 2; 2002
Forsey, Eugene; Royal Power of Dissolution on Parliament in the British Commonwealth; Toronto: Oxford University Press; 1968 [1943]
Maitland, F; «The Crown as a Corporation»; Law Quarterly Review; Vol. 17, No. 131; 1901
McIntyre; P.; «The Strange Death of Dominion Status», Journal of Imperial and Commonwealth History; Vol. 27, No. 2; 1999; 193—212