Ні ў Чурлёнах, ні ў Лыцавічах раней ніколі царквы не было. Сродкі на будаўніцтва вернікі збіралі талакой, асабліва дапамагала армянская дыяспара, у прыватнасці сям’я бізнесмена Самвела Авецяна[1]. Будавалася з цэглы, з 2009 па 2012 гады, па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Асвечана 26 лістапада2012 года вікарыем Мінскай епархіі, уладыкай Веньямінам[2][3].
Архітэктура
Крыжападобнае ў плане збудаванне з падоўжана-восевай кампазіцыяй: паслядоўна размешчаны прытвор, квадратны ў плане цэнтральны аб’ём і прамавугольная алтарная частка. У завяршэнні даха — цыліндрычны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 падпорных слупах.