Дата пабудовы невядомая, пазначана на картах ХІХ ст. У такім выглядзе існавала яшчэ да Другой сусветнай вайны. У 1991 годзе адбыўся рамонт: зроблена мураваная падлога, адноўлены сцены і страха. Па існуючай версіі капліца пастаўлена на месцы былога месцавання вёскі Мільча, жыхары якой пакутвалі ад смяротнай эпідэміі і былі вымушаныя перасяліцца ў іншае месца.
Архітэктура
Пабудавана з дрэва, ашалявана дошкамі. Крыжападобны ў плане зруб, накрыты шматшчытавым дахам. У завяршэнні - 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Усе чатыры фасады змяшчаюць шырокія арачныя ўваходы з парнымі весніцамі. У інтэр'еры — высокі драўляны чатырохканцовы крыж, замацаваны пасярод мураванай падлогі.