Капліца-пахавальня Іолшыных — капліца на старых могілках у горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Пабудавана на мяжы XIX—XX стагоддзяў. Помнік архітэктуры неарускага стылю[1].
У капліцы пахаваны мецэнаты Васіль Васільевіч Іолшын (1824—1898)[2], рэчыцкі маршалак, і ягоная жонка Варвара Аляксееўна.
Вырашана цэнтрычным чатырохгранным вежападобным збудаваннем, завершаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Архітэктурны дэкор (прафіляваныя цягі, нішы, сухарыкі, гіркі) выкладзены лякальнай цэглай. Арачныя нішы, праёмы ўваходу і акон аздоблены какошнікамі. Унутры памяшканне перакрыта самкнутым скляпеннем[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Раёны і кварталы | |
---|
Умацаванні | |
---|
Палацы і сядзібы | |
---|
Грамадскія будынкі і збудаванні | |
---|
Музеі | |
---|
Помнікі і мемарыялы | |
---|
Манастыры, саборы і храмы | |
---|
Прыватныя дамы | |
---|
† страчаныя аб'екты |