Паводле даных статкамітэта Магілёўскай губерні 1882 г. у Васіля Васільевіча Іолшына разам з жонкай Варварай Аляксееўнай Іолшынай у валоданні быў маёнтак НаспаРагачоўскага павета агульнай плошчай 11169 дзесяцін, з іх пад 7122 лесам, 440 раллі і 260 дзесяцін сенажаці. Акрамя зямлі меліся 4 карчмы, 2 дзёгцевыя заводы, валавы і вадзяны млын, а таксама сукнавальня. Усё гэта дасталася па спадчыне ў 1835 г.
Пахаваны разам з жонкай на старых гарадскіх могілках у сямейным склепе[2], на чыгуннай пліце пастаўлены помнік[1].
Сям’я
У шлюбе з Варварай Аляксееўнай Іолшынай дзяцей не меў. Яшчэ пры жыцці яны склалі дакумент, паводле якога ўсе даходы са сродкаў, якія Іолшыны зарабілі пры жыцці і ўклалі ў банк, павінны паслужыць дабрабыту горада Рагачова. Варвара Аляксееўна перажыла мужа, таму нейкі час ёй давялося самой вырашаць, на якія мэты будуць расходавацца іх грошы. Так, у 1905—1910 гг. на сродкі Іолшыных у горадзе быў пабудаваны тэатр на 600 месцаў і рэальнае вучылішча. Акрамя таго, на сродкі Іолшыных у Рагачове быў пабудаваны дом для бедных старых людзей[2].
Іолшынскай называлася вуліца перад будынкам рэальнага вучылішча (цяпер вуліца Віліса Цымермана)[3].
Штогод у студзені Рагачоўскім краязнаўчым цэнтрам прысуджваюць Іолшынскую прэмію[2].
Зноскі
↑ абвгБеляева, Г. Н. Неопубликованный русский провинциальный некрополь Николая Михайловича Романова : Могилевская епархия (1908–1911 гг.) / Г. Н. Беляева.. — Могилев: АмелияПринт, 2020. — С. 122. — 160 с. — ISBN 978-985-6891-78-9.