Канюшы́на альпійская[1][2], Пералётнік чырвоны[3], Пржалётнік[4][5] (Trifolium alpestre) — кветкавая расліна роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая, мякка апушаная прыціснутымі валаскамі расліна
Карэнішча тоўстае паўзучае. Сцёблы пухнатыя 3—10 см вышынёй. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, каля асновы клінаватыя, дробна- і востра-зубчастыя. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі буйныя, бялёса-чырвоныя, сабраныя ў адзіночныя галоўчатыя суквецці на верхавінках сцябла. Плод — аднанасенны струк.
Распаўсюджанне
Расце ў альпійскім поясе гор, дзе жыве на прыступках і ў расколінах скал, радзей у шчабністай тундры і пустынна-стэпавых далінах рэк. Распаўсюджаны ў Еўрапейскай частцы былога СССР (цэнтральныя і паўднёвыя раёны), у горным Крыме, на Каўказе (за выключэннем Заходняга Закаўказзя), у гарах Цэнтральнага і Паўднёва-Усходняга Алтая.
Хімічны склад
Ад іншых відаў канюшыны адрозніваецца больш высокім утрыманнем бялку ў лісці і кветках. У кветках таксама ўтрымліваецца аспарагінавая і глютамінавая кіслата, вітаміны C, P, B, каратын. У «Раслінных рэсурсах СССР», акрамя таго, адзначана наяўнасць фенолкарбонавых кіслот і флаваноідаў.
Класіфікацыя
Від Канюшына альпійская уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Гаспадарчае выкарыстанне
Канюшына альпійская добра есца скатом, ён таксама можа выкарыстоўвацца для азелянення на газонах.
Выкарыстанне ў медыцыне
У народнай алтайскай медыцыне трава канюшыны альпійскай у выглядзе адвараў ўжываецца пры прастудзе, кашлі, пры хваробах печані і маткавых крывацёках.
Фотагалерэя
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- ↑ Анненков Н. (руск.) (бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.
Літаратура
Спасылкі