Канькабежны стадыён |
Месцазнаходжанне |
|
Умяшчальнасць |
3 000 чалавек |
|
Канькабежны стадыён — спартыўнае збудаванне ў Мінску, частка шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса «Мінск-Арэна»
Першая ў Беларусі крытая лядовая пляцоўка з 400-мятровай бегавой дарожкай (шырыня — 9,5 м), агульная плошча лёду 10 000 м². Маюцца дзве трэніровачныя хакейныя каробкі еўрапейскага (60×30 м) і канадскага стандартаў (60×28 м), дзве дарожкі для кёрлінга. На стадыёне ўстаноўлена абсталяванне, якое дазваляе рэгуляваць тэмпературу лёду на розных участках для розных відаў спорту — фігурнага катання, кёрлінга, хакея, скораснага бегу на каньках. На канькабежным стадыёне знаходзяцца пакоі горнага паветра, якія маюць унікальныя тэрапеўтычныя уласцівасці. Лядовы трэк «Мінск-Арэны» нярэдка становіцца месцам трэніровачных збораў для канькабежцаў з Нідэрландаў, Расіі, Казахстана, Эстоніі, Украіны. Трыбуны стадыёна могуць змясціць 3 000 чалаве.
Канькабежны стадыён злучаны з Арэнай падземным пераходам.
Спартыўныя спаборніцтвы
На лёду канькабежнага стадыёна праводзіліся буйныя міжнародныя старты:
У 2013 г. Канькабежны стадыён упершыню стаў пляцоўкай Міжнароднага аўтасалона «Мотаршоў», а ўжо ў 2014 на спартыўным аб’екце адбылася MILEX 2017 — 8-я Міжнародная выстаўка ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
Спасылкі