Кантон 10 (басн.: , харв.: і сербск.: Kanton 10, Кантон 10 ), вядомы таксама ва ўжытку праз харватаў, як Герцагбасанскi кантон (харв.: Hercegbosanska županija) — адзін з дзесяці Кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтр кантона змяшчаецца ў горадзе Ліўна.
Значную частку насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Яны пераважаюць у паўднёвай частцы кантона. Сербы з’яўляюцца асноўнай народнасцю ў трох з шасці абшчын кантона, менавіта ў паўночнай яго частцы — Босанска-Грахава, Дрвар, Гламач. Да падзей другой паловы 1995 годаcербы складалі большасць і ў Купрэсе. У выніку перапісу 2013 году было пацверджана, што Кантон 10, з’яўляючыся самым вялікім па плошчы сярод кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны (18,89 % плошчы Федэрацыі, ці 9,64 % ўсёй Босніі і Герцагавіны цалкам), у той жа час самы рэдканаселены з паказчыкам 17 чал./км². І толькі восьмы па колькасці жыхароў, што ў значнай ступені звязана з падзеямі другой паловы 1995 года, вынікам якіх стала скарачэнне сербскага насельніцтва абшчын у некалькі разоў з прычыны масавага сыходу на тэрыторыі, што засталіся пад кантролем Рэспублікі Сербскай.