Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі

Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
Галіна права Канстытуцыйнае права
Від Канстытуцыя
Дзяржава  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка
Прыняцце Рэферэндумам 24 снежня 1995
Падпісанне Прэзідэнтам 17 студзеня 1996
Дзеючая рэдакцыя 29 чэрвеня 2011
Прыднястроўе

Гэты артыкул з’яўляецца часткай
серыі артыкулаў:

Палітыка Прыднястроўя


Канстытуцыя Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі — асноўны закон непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Мае вышэйшую юрыдычную сілу і прамое дзеянне на тэрыторыі рэспублікі.

Змест

Канстытуцыя складаецца з прэамбулы, 5 раздзелаў, 106 артыкулаў асноўнай часткі і 7 артыкулаў пераходных нормаў і палажэнняў. Уключае раздзелы і главы:

  • Раздзел I. Асновы канстытуцыйнага ладу
  • Раздзел II. Правы, свабоды, абавязкі і гарантыі чалавека і грамадзяніна
  • Раздзел III. Асновы дзяржаўнага кіравання

Глава 1. Развіццё асноў канстытуцыйнага ладу.

Глава 2. Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (да паправак 2011 года — «Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі»).

Глава 3. Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (да паправак 2011 года — «Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Выканаўчая ўлада»).

Глава 3-1. Урад Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (глава ўведзена папраўкамі 2011 года).

Глава 4. Мясцовае дзяржаўнае кіраванне і мясцовае самакіраванне.

Глава 5. Судовая ўлада.

Глава 6. Нагляд за дакладным i аднолькавым выкананнем Канстытуцыі і законаў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (да паправак 2011 года — «Пракуратура»).

Глава 7. Абарона, бяспека і праваахоўная дзейнасць.

Глава 8. Фінансавая і бюджэтная сістэма.

  • Раздзел IV. Змяненне Канстытуцыі
  • Раздзел V. Пераходныя нормы і палажэнні