Канстанцін Антонавіч Абазоўскі — (1 кастрычніка 1919 — 26 кастрычніка 1944) — Герой Савецкага Саюза, камандзір звяна 190-га штурмавога авіяцыйнага палка, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лейтэнант.
Даваенная біяграфія
Канстанцін Антонавіч Абазоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1919 года ў вёсцы Абухава[1][2] Лепельскага павета Віцебскай губерні РСФСР (сучасны Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі).
Скончыўшы ў 1938 годзе Віцебскі настаўніцкі інстытут[1], Канстанцін Антонавіч Абазоўскі выкладаў гісторыю ў Пліскай няпоўнай сярэдняй школе Бешанковіцкага раёна.
Удзел у Вялікай Айчыннай вайне
Быў прызваны ў рады РСЧА у 1940 годзе.
Скончыў ваенна-авіяцыйнае вучылішча.
Прымаў удзел у баях за вызваленне Паўночнага Каўказа, Крыма і Прыбалтыкі з 1943 года.
6 мая 1944 года звяно штурмавікоў пад камандаваннем Канстанціна Антонавіча Абазоўскага ў паветраным баю ля Севастопаля збіла пяць варожых знішчальнікаў, спаліла на зямлі восем самалётаў і два склады праціўніка з боепрыпасамі[1].
Да жніўня 1944 года лейтэнант Канстанцін Антонавіч Абазоўскі здзейсніў 106 баявых вылетаў[1], асабіста знішчыў 11 танкаў, 3 самалёты на зямлі, шмат аўтамашын і іншай баявой тэхнікі праціўніка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм лейтэнанту Канстанціну Антонавічу Абазоўскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем Ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Канстанцін Антонавіч Абазоўскі загінуў 26 кастрычніка 1944 года ў паветраным баю ў Прыбалтыцы[1]. Пасмяротна быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога порта.
Узнагароды
Памяць
- У гарадскім пасёлку Бешанковічы імем Героя названа адна з вуліц і ўстаноўлены бюст[2]
- У вёсцы Плісы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[1].
- Імя Героя носіць Пліская школа.
- Быў залічаны ў калектыў Рыжскага марскога гандлёвага порта.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
- ↑ а б в Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- ↑ Этот день в истории 1 октября (руск.). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 13 красавіка 2010. (руск.)
- ↑ цяпер Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
- ↑ Месца смерці паводле наяўных крыніц не ўстаноўленае. Загінуў у паветраным баі.
Літаратура
- Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т. 5.: Бібліяграфічны даведнік / Рэд. кал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ імя П. Броўкі, 1981. — Т. 5. — 720 с. — 15 000 экз.
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
Спасылкі
Канстанцін Антонавіч Абазоўскі на сайце «Героі краіны» (Праверана 12 снежня 2009)