З 1946 года Саборная плошча называлася плошчай Уз’яднання, тут планавалася паставіць адпаведны помнік[2]. У 1950 годзе фігуру святога на калоне замянілі вазай, якая стаіць дагэтуль. Падобная, меншая статуя святога размешчана на калодзежы ў двары кляштара[1].
На працягу 2010—2011 года за сродкі горада адбылася апошняя на сёння рэстаўрацыя калоны. Акрамя кансервацыі, ін’ектавання расколін і нязначных дапаўненняў страчаных элементаў, у яе межах прадугледжвалася стварэнне копіі страчанай фігуры святога, што, аднак, не было рэалізавана[1].
Архітэктура
Выканана ў выглядзе дэкаратыўнай калоны з кампазітнайкапітэллю, пастаўленай на двух’ярусным ступеньчатым пастаменце, завершана яшчэ адной капітэллю, увянчанай вазай (раней — скульптурай святога). Вазамі таксама акцэнтаваны вуглы пастамента[3].