«Кааператыў „Палітбюро“, ці Будзе доўгім развітанне» (руск.: Кооператив «Политбюро», или Будет долгим прощание) ― мастацкі фільм рэжысёра Міхаіла Пташука, выпушчаны беларускай кінакампаніяй «Незалежная студыя» ў 1992 годзе.
Сюжэт
Прадпрымальны кааператар[ru] прыдумляе цікавы кааператыў[ru] ― «Палітбюро». У кааператыве будуць прымаць удзел акцёры, падобныя да савецкіх правадыроў. Яны будуць ездзіць па гарадах і вёсках і выступаць. У кааператыў патрапілі: Чапаеў, Хрушчоў, Брэжнеў і Сталін. Публіка, якая прыходзіць на такія выступленні, ― гэта пажылыя людзі: ветэраны і героі працы. Кожны акцёр мае зносіны з народам па свайму іміджу, і звычайна аўдыторыя ўспрымае двайніка як яго прататып. Чапаева ўспрымаюць з павагай, над Хрушчовым усе пацяшаюцца, Брэжнева наогул не ўспрымаюць сур’ёзна, нават не жадаюць з ім фатаграфавацца, а на Сталіне звычайна пачынаецца істэрыя. Народ выкрыквае лозунгі, пытаецца парады. Часам бывае, што кагосьці з акцёраў просяць падхалтурыць: Чапая просяць выступіць для Чырвонай арміі, Сталіна «выпісвае» для сябе наменклатура[ru]. Усё было б добра, ды толькі кааператыў пераследуюць рэкеціры[ru]…