Зоя Аляксандраўна Белая (18 мая 1924, Глуск — 19 лістапада 1992, Масква) — заслужаная артыстка Расіі. Артыстка Маскоўскага тэатра аперэты.
Біяграфія
У 1931 годзе бацькі пераехалі ў Маскву. Закончыла сярэднюю школу. У 1941—1943 гадах працавала ў эвакуацыйным шпіталі медсястрой. Потым вучылася ў студыі пры Маскоўскім тэатры аперэты.
Першая выканаўца галоўных роляў у многіх савецкіх аперэтах, стварыла запамінальныя жаночыя вобразы. Для яе спецыяльна пісалі вакальныя партыі кампазітары Ю. Мілюцін, Ц. Хрэннікаў, І. Дунаеўскі.
Літаратура
- Белая Зоя Аляксандраўна // Памяць. Гіст.-дакументальная хроніка Глускага р-на — Мн., 1999. — С. 565.
- Голубая мечта Зои Белой // Сандомирский Н. Отложенный портрет. — Мозырь, 2000. — С. 24.
- Матусевіч Т. Талент іскрысты і абаяльны (З. А. Белая) // Радзіма. — 1997. — 17 верасня. — С. 3.