Збо́рная Нарвегіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвегіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 8 месцы[1]. Кіроўны орган — Нарвежскі хакейны саюз, галоўным трэнерам з'яўляецца Рой Ёгансен, які займае гэту пасаду з 2001 года.
Гісторыя
Нарвежскі хакейны саюз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы членам ІІХФ у 1935 годзе[2][3]. Аднак зборная з'явілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў саюза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусветнай вайны нарвежская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат свету ў Лондан. Першы матч нарвежцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйное паражэнне ад зборнай Чэхаславакіі з лікам 0:7. Наступнае паражэнне ад Швейцарыі з лікам 2:13 выбіла нарвежцаў з турніру[4]. У чэмпіянаце свету 1938 года нарвежцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве свету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвежцы не здолелі атрымаць перамогу: лепшым дасягненнем стала толькі мінімальнае паражэнне ад Швецыі з лікам 3:4[5].
Зноскі
- ↑ 2014 Men’s World Ranking (англ.). World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation (14 сакавіка 2014).
- ↑ Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 39–40.
- ↑ Norway. International Ice Hockey Federation.
- ↑ Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 59–62.
- ↑ Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 71–72.
Спасылкі
Зборныя каманды па хакеі з шайбай |
---|
Мужчыны |
---|
Нацыянальныя | |
---|
Моладзевыя (U-20) | |
---|
Юніёрскія (U-18) | |
---|
|
|
Жанчыны |
---|
Нацыянальныя | |
---|
Юніёрскія (U-18) | |
---|
|
|
Іншыя зборныя |
---|
Кандыдаты ў ІІХФ | |
---|
Колішнія (мужчыны) | |
---|
Іншыя (жанчыны) | |
---|
|
|