Заходняе Ся, Сі-Ся (кіт. 西夏, піньінь Xī Xià), ці Вялікае Ся, Да-Ся (кіт. 大夏, піньінь Dà Xià) — дзяржава, якая існавала ў канцы 10 — пачатку 13 ст. на тэрыторыі сучасных кітайскіх правінцый Ганьсу, Шэньсі і Нінся-Хуэйскага аўтаномнага раёна.
Створана народам мінья (тангуты), які ў 7—8 стст. прыйшоў з Тыбета і пасяліўся на плато Ордас як васал кітайскай імперыі Тан.
У 982 г. тангуцкі князь (ван) Цзі-цянь пачаў паўстанне супраць імперыі Сун, якая ў 1006 г. фактычна прызнала незалежнасць Заходняга Ся.
У 1038 г. кіраўнік Юань-хаа (1032—48) прыняў тытул імператара (хуандзі), што паклала пачатак войнам з сунскім Кітаем, якія працягваліся аж да пачатку 12 ст., калі Паўночны Кітай быў захоплены чжурчжэнямі.
Перыяд адносна мірнага развіцця Заходняга Ся ў 12 ст. — час найбольшага росквіту яго культуры. Шырокі ўжытак набыло своеасаблівае тангуцкае пісьмоberu, створанае ў сярэдзіне 11 ст.
З пачатку 13 ст. дзяржава вяла барацьбу з манголамі, знішчана імі ў 1227 г. Тангуцкае насельніцтва асімілявана кітайцамі, ісламізаваныя тангуты сталі асновай сучаснага кітайска-моўнага мусульманскага насельніцтва Паўночна-Заходняга Кітая.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі