Пасёлак
Зарніца
Зарніца на карце Беларусі ±
|
Зарні́ца[1] (трансліт.: Zarnica, руск.: Зарница) — вёска[2] (раней пасёлак) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 33 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Грыбачы на лініі Віцебск — Невель, 72 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. З поўдня і ўсходу вёску агінае лясны масіў. На ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Асеча). Транспартныя сувязі на шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя
Узнікла ў 1930-я гады як пасёлак цаглянага завода «Зарніца». У 1970 годзе ў калгасе імя Карла Маркса. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсавета[3].
Насельніцтва
- 116 жыхароў (1970)
- 22 гаспадаркі, 31 жыхар (2000)
- 7 гаспадарак, 8 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|