12 чэрвеня2020 года ў горадзе Атланта 27-гадовы чорнаскуры амерыканец Рэйшард Брукс прыпаркаваў машыну каля рэстарана Wendy's і стаў у ёй чакаць чэргі, каб зрабіць заказ, не выходзячы з машыны. У машыне Брукс, будучы п’яным, заснуў. Хутка туды прыбылі супрацоўнікі паліцыі, што папрасілі таго ад’ехаць, бо ён замінаў праезду машыну па правілах. Потым Рэйшард прайшоў праверку на алкатэстэр, які пацвердзіў знаходжанне Брукса ў стане алкагольнага ап’янення. Ён стаў супраціўляцца арышту, пасля чаго адзін з паліцэйскіх дастаў тазер. Мужчына выхапіў яго і паспрабаваў прымяніць супраць аднаго з супрацоўнікаў паліцыі, пасля чаго пачаў бегчы. Паліцыянты адкрылі агонь, тройчы стрэліўшы ў яго. Брукс, які атрымаў два агнястрэльных раненні ў спіну, пасля шпіталізацыі памёр ад страты крыві і пашкоджанняў унутраных органаў. Па заключэнні судмедэкспертаў Фултана, смерць была гвалтоўнай[1].
Відэа інцыдэнту шырока транслявалася і праглядалася ў інтэрнэце. На наступны дзень пасля забойства пратэстоўцы спалілі рэстаран Wendy's і некалькі аўтамабіляў[2][3][4][5]. Для разгону пратэстоўцаў паліцыя ўжыла слёзатачывы газ[6].
Начальніца паліцыі Атланты Эрыка Шылдс падала ў адстаўку 13 чэрвеня, заявіўшы, што хоча дапамагчы аднавіць давер у грамадстве[7][8].
Гарэт Ролф, які страляў у Брукса, быў звольнены з паліцыі горада. Паліцэйскі Дэвін Бронсан, што таксама ўдзельнічаў у затрыманні, адхілены ад аператыўнай работы.
Пракурор акругі Фултан Пол Говард заявіў, што смерць Рэйшарда Брукса ўяўляецца неабгрунтаванай, а гвалт з боку паліцыі — залішнім[9].
17 чэрвеня Гарэту Ролфу прад’явілі ў наўмысным забойстве і яшчэ 10 абвінавачванняў. Дэвіну Бронсану прад’яўлена 3 абвінавачванні[14][15]. У жніўні 2022 года абвінавачванні з паліцыянтаў былі знятыя[16][17].