У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шнейдэр.
Жэрар Эрнест Шнейдэр (фр.: Gérard Ernest Schneider; 28 красавіка 1896, Сент-Круа, Швейцарыя — 8 ліпеня 1986, Парыж) — швейцарскі жывапісец і графік, прадстаўнік «ар інфармель». Пасля імпрэсіяністычнага і сюррэалістычнага перыядаў Шнейдэр у канцы вайны пачаў ствараць у абстрактнай манеры, у якой прысутнічаюць рысы экспрэсіянізму і рамантызму. Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы.
Зноскі