У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Жгунь.
Жгунь — рака ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Хорапуць.
Даўжыня ракі 14,4 км[1]. Пачынаецца за 2 км на захад ад аграгарадка[2] Жгунь, вусце на паўночнай ускраіне пасёлка Рассвет. Рэчышча каналізаванае на працягу 11,2 км (ад аграгарадка Жгунь да вусця). У аграгарадку Жгунь на рацэ створана сажалка. Прыток — рака Крупка (справа)[3]. Жгунь таксама прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 19—20. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)